РУ БЕ EN

Патрыятычнае выхаванне

Патрыятызм з'яўляецца духоўным набыткам асобы, адным з важнейшых элементаў грамадскай свядомасці і падмуркам грамадскай і дзяржаўнай сістэі, складае маральную аснову іх жыццядзейнасці і эфектыўнага функцыявання.

       Патрыятызм грамадзян садзейнічае кансалідацыі духоўных сіл грамадства ў інтарэсах умацавання магутнасці Радзімы.

       Дашкольныя ўстановы – пачатковы этап сістэмы адукацыі. Яны прызваны фарміраваць у дзяцей першыя ўяуленні аб навакольным асяроддзі, даць ім магчымасць з маленства адчуць сябе грамадзянінам сваёй Айчыны.

 

       Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў пачынаецца з пазнання Радзімы, яе каштоўнасцей, сярод якіх асноўнымі з'яўляюцца:

  • родныя мясціны, бацькошскі дом;
  • поспехі і дасягненні народа;
  • чалавекі яго жыццядзейнасць;
  • гістарычнае мінулае народа, грамадзянскі гонар і нацыянальная годнасць, нацыянальна-культурныя традыцыі;
  • духоўныя набыткі (літаратура, мастацтва, навука, адукацыя);
  • павага да людзей іншых нацыянальнасцей, выхаванне сяброўства паміж народамі.

 

    У патрыятычным выхаванні педагогіка прытрымліваецца прынцыпу – праз малое да вялікага. Пачуццё павагі да Радзімы выхоўваецца паступова. Пачынаць неабходна з выхавання шчырых, добразычлівых адносінаў да сваіх родных, блізкіх: маці, бацькі, бабулі, дзядулі, сястрычкі, браціка. У дзіцяці неабходна абудзіць пачуцці, што яго любяць, аб ім клапоцяцца і ад яго чакаюць узаемнасці.

 

     Пачынаючы работу па патрыятычным выхаванні, педагогам і бацькам трэба перш за ўсё самім добра ведаць прыродныя, культурныя, сацыяльныя і эканамічныя асаблівасці роднага краю. Вельмі важна выбраць аб'екты, пра якія варта расказаць дзецям. Улічваючы ўзроставыя асаблівасці дзяцей, педагог сам вызначае аб'ём і змест ведаў, якімі пажадана авалодаць кожнаму выхаванцу. Увесь пазнавальны матэрыял ён размяркоўвае такім чынам, каб дзеці на працягу года засвойвалі веды паступова, у пэўнай сістэме.

      Тэматычнае планаванне спрыяе эфектыўнаму засваенню дзецьмі ведаў аб сваёй сям'і, родным краі, сваёй краіне, аб працы людзей. Усе тэіы лагічна звязаны паміж сабой і складаюць цэласны расказ аб краіне

     Работа па патрыятычным выхаванні ідзе па наступных этапах:

 

  1. Для першага этапа характэрны інстынктыўны патрыятызм - «Люблю сваю Радзіму, за што – не ведаю сам».
  2. Да другога этапа адносіцца наяўнасць у дзяцей любові да бліжніх. Адчуваючы на сабе клопат старэйшых, дзіця пранікаецца пачуццем падзякі.
  3. Прыхільнасць да прыроднага асяроддзя з яго лясамі, азёрамі, рэкамі, цёплым і халодным кліматам.
  4. Прыхільнасць да духоўнага асяроддзя: народнай творчасці, літаратуры, мастацтва, навукі.
  5. Выхаванне грамадзянскасці як вышэйшага праяўлення патрыятызму. Трэба фарміраваць у дзяцей адказнасць за свае ўчынкі і развіваць іх самастойнасць.
  6. Вывучэнне гісторыка-культурнага развіцця іншых народаў і пераход ад ідэі свайго народа і дзяржавы да ідэі дзяржавы ўвогуле.
  7. Актыўны характар патрыятызму, які праяўляецца ў практычнай дзейнасці дзеля Айчыны.

 

       Вялікае значэнне для патрыятычнага выхавання мае актыўная, разнастайная дзейнасць дзяцей, таму што быць патрыётам – гэта не толькі ведаць і любіць сваю краіну, але і актыўна дзейнічаць на яе карысць.

 

      Такім чынам, у сучасных умовах фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму ў дашкольнікаў заключаецца ў выхаванні станоўчых адносінаў да:

 

  • сваёй Айчыны і чалавечай цывілізацыі ўвогуле;
  • грамадства і прававой дзяржавы як грамадзянскіх ідэалаў;
  • адказнасці і абавязку як норме грамадскіх паводзінаў;
  • сацыяльнай актыўнасці;
  • самога сябе як творчай, свабоднай, працавітай, надзеленай агульначалавечымі маральнымі якасцямі асобы.

 

 

 

поделиться в:
Просмотреть интерактивную карту

Интернет-ресурсы: